Мар’ян Мікалаевіч не памыліўся, абраўшы для сябе прафесію настаўніка і многа гадоў аддаўшы школе. Вучні і калегі-настаўнікі ўспамінаюць, як ён рыхтаваў сцэнарыі для спектакляў, як выступаў са сваімі вершамі на творчых вечарах.
“Я настойліва сцвярджаю, што паэзія – гэта своеасаблівая пропаведзь – палітычная, сацыяльная, рэлігійная, маральная, эстэтычная, пропаведзь заўсёды гуманістычная па сваёй сутнасці. Пропаведзь, дадзеная Богам”, - сказаў аднойчы Мар’ян Дукса. І гэтым сваім словам ён застаўся верным да канца жыцця.